Лондан: у англіканскую катэдру прывезлі пастарал Папы Рымскага Грыгорыя І Вялікага |
12.01.2016 11:44 |
Пастарал святога Папы Рымскага Грыгорыя І Вялікага дастаўлены для
ўшанавання вернікамі ў Кентэрберыйскі сабор — галоўную святыню
Англіканскай Царквы, паведамляе газета брытанскіх католікаў Сatholic
Нerald. Пастарал, якім карыстаўся Папа Грыгорый І, прывезены 8 студзеня ў Кэнтэрберыйскі сабор з дазволу Ватыкана ва ўмовах строгай бяспекі. Папа Грыгорый Вялікі актыўна садзейнічаў устанаўленню хрысціянства ў Англіі у VI стагоддзі. У 595 г. Пантыфік прызначыў св. Аўгустына Кентэрберыйскага, прыёра бэнэдыктынскага кляштарa ў Рыме, узначаліць місію, мэтай якой была евангелізацыя Вялікабрытаніі. Кардынал Джанфранко Равазі, старшыня Папскай рады па культуры, сказаў, што прывезеная ў Кентэрберы рэліквія сімвалізуе блізкую сувязь паміж католікамі і англіканамі. Рэліквіі арцыбіскупа Кентэрберыйскага Томаса Бэкета, забітага дзеля таго, каб дагадзіць каралю, таксама будуць прывезены ў гэтым годзе. Гэтая святыня, якая зараз знаходзіцца ў Венгрыі, будзе дастаўлена ў Англію ў маі. Томас Бэкет быў забіты ў Кентэрберыйскім саборы ў 1170 годзе прыхільнікамі англійскага караля Генрыха ІІ – прэлат супрацьстаяў спробам караля аказаць ціск на Касцёл. Томас Бэкет быў кананізаваны Папам Аляксандрам ІІІ хутка пасля сваёй смерці. Паводле падання, рэліквіі святога Томаса Бэкета даставіў у Венгрыю ў хуткім часе пасля яго смерці яго сябар кардынал Лукаш Банфі. (AYU) |