Толькі ва Украіне: дзясяткі хораў з усёй краіны спявалі старадаўнія калядкі ў Пачаеўcкай лаўры |
12.01.2016 13:04 |
У Свята-Успенскай Пачаеўскай лаўры ў ноч на 11 студзеня дзясяткі хораў з храмаў і манастыроў Украінскай Праваслаўнай Царквы Заходняй Украіны заспявалі старадаўнія калядкі. Як паведамляе Цэнтр інфармацыі УПЦ МП, незвычайнае вечаровае набажэнства адбылося ў Прэабражэнскім саборы Пачаеўскай лаўры. Манастырскі храм запоўнілі тысячы пілігрымаў з усіх куткоў Украіны. А сам спеў калядак працягваўся далёка пасля апоўначы. Такая традыцыя існуе толькі ва Украіне.
Аднак калядныя спевы на ўкраінскай мове былі забаронены ў святынях Сімферопаля. Мясцовыя жыхары, па інфармацыі QHA, кажуць, што царкоўныя хоры храмаў Украінскай Праваслаўнай Царквы МП у Сімферопалі да святкавання Божага Нараджэння атрымлівалі ўказанні адмовіцца ад выканання калядак на ўкраінскай мове, каб "не ствараць праблем". Напярэдадні свята Старшыня УПЦ МП Мітрапаліт Кіеўскі і ўсея Украіны заявіў, што асноўнай мовай праваслаўнага набажэнства павінна быць царкоўнаславянская, а ўкраінская можа выкарыстоўвацца толькі падчас казанняў. Паводле risu.org.ua, (AYU) |