Прэзідэнт ЗША асудзіў насілле і нянавісць у адрас мусульман |
13.01.2016 15:24 |
У штогадовым звароце да кангрэсу Прэзідэнт ЗША Барак Абама асудзіў насілле і нянавісць у адрас мусульман у сувязі з учыненымі экстрэмісцкімі тэрактамі. Прэзідэнт ЗША лічыць, што знявага мусульман "не дадае нам бяспекі" і змяншае рэпутацыю краіны ў вачах усяго свету. «Калі палітыкі зневажаюць мусульман, ці гэта адбываецца за мяжой, ці ў адносінах да нашых грамадзян, калі ганьбуюць іх мячэці, абражаюць іх дзяцей, гэта не дадае нам бяспекі», — заявіў Абама ў штогадовым звароце да кангрэсу. «Гэта змяншае нашу рэпутацыю ў вачах усяго свету, гэта здрада сутнасці нашай краіны», — дадаў Прэзідэнт ЗША. Выказванні Абамы можна ацаніць як завочную палеміку з рэспубліканскімі кандыдатамі ў прэзідэнты, у асаблівасці з Дональдам Трампам, які неаднаразова выказваўся пра мусульман з неадабрэннем і заклікаў закрыць ім уезд у ЗША. Паводле ria.ru, (AYU) |