Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нямецкія каталіцкія біскупы выступілі з заявай пра злачынствы ў Кёльне
14.01.2016 12:27

Злачынствы ў Кёльне, дзе ў навагоднюю ноч сотні меркаваных мігрантаў здейснілі шматлікія правапарушэнні, у тым ліку сексуальнага характару, павінны быць раскрытыя, а злачынцы — пакараныя, гаворыцца ў заяве.

У паліцыю Кёльна паступіла больш за 500 заяваў пра злачынствы, з якіх 40 працэнтаў датычыліся сексуальных дамаганняў і нападаў. Яны адбыліся ў навагоднюю ноч у раёне гарадскога вакзала, дзе сабраўся натоўп, у якім, па заявах назіральнікаў, большасць складалі мігранты з мусульманскіх краін.

«Нам патрэбная дакладная інфармацыя і ясны адказ ад уладаў», — сказаў кардынал Райнхард Маркс, арцыбіскуп Мюнхена і Фрайзінга і прэзідэнт Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Нямеччыны.

Жанчын, відавочна, пераследвалі наўмысна, і падзеі выклікалі скандал у Нямеччыне і ва ўсім свеце.

Шматлікія жыхары краіны былі абураныя таксама тым, што паліцыя прадэманстравала негатоўнасць і нежаданне рэагаваць на заявы, а многія сродкі масавай інфармацыі і палітыкі — імкнуліся замаўчаць злачынствы і абяліць адказных.

За мінулы год Нямеччына прыняла больш за мільён мігрантаў і ўцекачоў

«Нельга цярпець гэтыя формы гвалту і асабліва нечалавечага стаўлення да жанчын. Усе сілы грамадства павінны супрацоўнічаць, каб забяспечыць спакой і не дазволіць паўтарэнне такіх падзеяў у будучыні», — гаворыцца ў заяве на сайце Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Нямеччыны.

Арцыбіскуп Райнхард Маркс у мінулым годзе выступаў за як мага больш шырокі прыём мігрантаў і ўцекачоў і вітаў іх на вакзале ў Мюнхене.

Аляксандр Гелагаеў паводле Сatholicnewsagency.com і Dbk.de

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.