Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кіраўніцтва дома састарэлых у Бельгіі стане перад судом за адмову ў эўтаназіі
14.01.2016 12:27

Кіраўніцтва дома састарэлых бельгійскага горада Дзіест стане перад судом за тое, што адмовіла ў выкананні эўтаназіі на тэрыторыі цэнтра 74-гадовай жанчыны, якая пакутуе на рак.

Скаргу на кіраўніцтва падала дачка хворай, сцвярджаючы, што адмова выклікала ў яе маці «вялікія разумовыя і фізічныя пакуты, таму што з-за таго, каб "спакойна адыйсці", вымушана быць пераведзенай у іншы дом для састарэлых».

Інцыдэнт адбыўся ў 2011 годзе, але толькі зараз гэтая справа «выйшла на святло», калі Мітрапаліт Бруселя арцыбіскуп Юзаф Дэ Кезэль публічна заявіў, што ніводны каталіцкі цэнтр не можа быць прымушаны рабіць аборты ці эўтаназію. Рашэнне павінна быць прынята ў красавіку.

Гэты працэс выклікаў вялікую цікавасць як палітыкаў, так і прыхільнікаў эўтаназіі, якія патрабуюць, каб усе цэнтры, якія адмаўляюцца выконваць яго, былі пазбаўлены дзяржаўнага фінансавання.

Эўтаназія была легалізавана ў Бельгіі ў 2002 годзе, але з тых часоў гэтае права настолькі лібералізавана, што дазваляе нават забойства дзяцей. Згодна з законам, каб атрымаць права эўтаназіі, не абавязкова быць невылечна хворым, дастаткова толькі «не хацець далей жыць».

У 2003 годзе ў Бельгіі было зарэгістравана 235 выпадкаў эўтаназіі, а праз дзесяць гадоў ажно 1816, што азначае павелічэнне больш чым на 600 працэнтаў. Закон дазваляе ўрачам эўтаназію, але нічога не кажа пра тое, ці адносіцца гэтае ж права да клінік і дамоў састарэлых.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.