Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Грузіі адчынілі Святыя Дзверы ў неіснуючым касцёле
14.01.2016 13:59

Выключныя Брамы Міласэрнасці адчыніліся ў грузінскім горадзе Руставі. Яны стаяць на месцы, дзе толькі павінен быў быць пабудаваны касцёл.

Гэтае незвычайнае рашэнне з’яўляецца рэакцыяй на павелічэнне бюракратыі, звязанай з атрыманнем дазволу на будаўніцтва храма, прысвечанага Божай Міласэрнасці.

«Ідэя ўзнікла падчас размовы са святарамі. Мы вырашылі на пустым месцы паставіць драўляныя дзверы касцёла, а затым іх адчыніць, каб нашы вернікі атрымалі ласкі Года Міласэрнасці», – паведаміў Апостальскі адміністратар на Каўказе біскуп Джузэпэ Пасото, які адчыніў Святыя Дзверы.

Іерарх дадаў, што гэты жэст мае вялікае сімвалічнае значэнне, нагадваючы, што дабрачыннасць павінна жыць кожны дзень, незалежна ад таго, якія мы маем праблемы.

Гэта, па словах біскупа, паказвае, наколькі бязмежная Божая міласэрнасць.

«Праходзячы праз Брамы Міласэрнасці, мы ўваходзім у месца, не абмежаванае сценамі, гэта дае нам невымоўны вопыт нашай вялікай ласкі, якой Бог хоча нас адорваць», — сказаў біскуп Пасото.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.