Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Агрэсія супраць хрысціян у свеце дасягнула максімуму за 20 гадоў
15.01.2016 14:19

З-за пачварнай камуністычнай палітыкі Паўночнай Карэі і злачынстваў ісламскіх экстрэмістаў 2015 год стаў найгоршым для хрысціян у сучаснай гісторыі, сведчаць сабраныя дадзеныя.

Міжнародная арганізацыя Open Doors збірае інфармацыю пра пераслед хрысціян і аналізуе яе з 1995 года.

Яна стварыла спіс з 50 краін, дзе хрысціяне знаходзяцца ў найбольшай небяспецы.

Першы радок у спісе займае атэістычная КНДР, дзе фактычна дазволена адзіная таталітарная псеўдарэлігія — вера ва ўсемагутных «бацькаў народу» — камуністычных лідараў з дынастыі Кімаў.

Любая самастойная актыўнасць хрысціянскіх місіянераў у КНДР — дзяржаўнае злачынства. Каталіцкі Касцёл не мае магчымасці працаваць у гэтай краіне.

Далей ідуць краіны з высокім узроўнем гвалту з боку ісламістаў-баевікоў ці ісламістаў у шэрагах чыноўнікаў — Ірак, Эрытрэя, Афганістан, Сірыя, Пакістан, Самалі, Судан, Іран, Лівія.

Індыя, дзе небяспеку для хрысціян ствараюць індуісцкія шавіністы, займае 17-ты радок у спісе.


З ліку краін, якія паўсталі на тэрыторыі былога СССР, найгоршая сітуацыя для хрысціян склалася ў Туркменістане, сведчаць дадзеныя з даклада Open Doors.

Хрысціянскія Мексіка і Калумбія патрапілі ў спіс на 40-е і 46-е месцы адпаведна з-за таго, што наркамафія ў гэтых краінах часта забівае святароў і вернікаў, якія змагаюцца супраць яе.

«Не менш за 7100 хрысціян былі забіты ў свеце па рэлігійных прычынах, як мінімум 2400 касцёлаў і цэркваў былі знішчаны ці пашкоджаны», — кажа дырэктар Open Doors Дэвід Карры.

«Узровень дыскрымінацыі і гвалту супраць хрысціян беспрэцэдэнтны, ён пашыраецца геаграфічна і робіцца больш інтэнсіўным», — дадае ён.

Аляксандр Гелагаеў паводле Religionnews.com

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.