Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У ЗША рыхтуюцца да штогадовага маршу ў абарону жыцця
18.01.2016 12:21

Амерыканскія абаронцы жыцця рыхтуюцца да штогадовага маршу. Як і кожны год, ён будзе праходзіць у Вашынгтоне ў гадавіну легалізацыі абортаў у Злучаных Штатах. Марш у абарону жыцця ўжо даўно з’яўляецца нагодай для шырокамаштабнай малітоўнай і адукацыйнай акцыі.

У гэтую кампанію па ініцыятыве епіскапату ЗША ўключана 9-дзённая навэнна ў абарону жыцця, у асноўным для карыстальнікаў сацыяльных медыя.

Перад пачаткам навэнны кардынал Цімаці Долан з Нью-Ёрка заклікаў усіх зацікаўленых «драмай абортаў» аднавіць прыхільнасць да «бачання жыцця і любові, якая не выключае нікога».

На працягу дзевяці дзён удзельнікі навэнны будуць атрымліваць паведамленні электроннай пошты, SMS або запісы ў Twitter, Facebook ці Instegramie. Такім чынам будуць распаўсюджвацца матэрыялы, якія ўключаюць малітоўныя інтэнцыі, разважанні, малітвы і абмеркаванні тэм для кожнага дня навэнны.

Удзельнікаў заахвочваюць да таго, каб у інтэрнэце распавядаць іншым, чаму яны ўдзельнічаюць у руху pro-life і якое значэнне гэта мае для іх. Яны могуць зрабіць гэта шляхам размяшчэння на інтэрнэт-старонцы навэнны кароткіх відэа ці сэлфі.

Кардынал Цімаці Долан выказаў расчараванне тым, што ў 2015 годзе Кангрэс не прыняў антыдыскрымінацыйнага законапраекта па абортах. Ён даваў бы права работнікам аховы здароўя адмовіцца ўдзельнічаць ў абортах з-за рэлігійных або маральных перакананняў.

Вашынгтонскі марш у абарону жыцця, які лічыцца найбуйнейшай падзеяй такога роду ў свеце, будзе праходзіць 22 студзеня.

Мясцовыя маршы ў абарону жыцця, арганізаваныя ў многіх гарадах Злучаных Штатаў, былі праведзены за мінулыя выходныя.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.