Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Італіі праходзяць дэбаты адносна легалізацыі аднаполых шлюбаў
19.01.2016 11:13

У Рыме 30 студзеня адбудзецца чарговы Дзень сям’і ў абарону традыцыйнай сям’і, якую ў Італіі хочуць зраўняць з гомасексуальнымі саюзамі.

У сенаце праходзяць дэбаты па гэтым пытанні. Прапанаваны законапраект дазваляе гомасексуалістам усынаўляць дзяцей, а таксама карыстацца паслугамі сурагатных маці.

Падтрымліваючы афіцыйны Дзень сям’і, кардынал Анджэло Баньяска заявіў, што «ні адзін іншы інстытут не можа быць параўнаны са шлюбам».

Іерарх таксама падкрэсліў, што ў Італіі ёсць нашмат больш надзённыя праблемы, якія павінен вырашыць урад.

Кардынал адзначыў, у прыватнасці, масавае беспрацоўе, адсутнасць сямейнай палітыкі, а таксама праблемы аховы здароўя і неэфектыўную сістэму сацыяльнага забеспячэння. Старшыня італьянскага епіскапату таксама папрасіў заснавальніка Неакатэхуменальнай Дарогі афіцыйна падтрымаць традыцыйную сям’ю.

У мінулым годзе на вуліцы Рыма выйшла больш за мільён італьянцаў, якія былі не згодныя з легалізацыяй так званых аднаполых шлюбаў.

Дыскусія па законапраекту была прыпынена, але зараз з ён з новай сілай вярнуўся ў парадак дня парламентарыяў. Гэтаму паспрыялі, у прыватнасці, левыя групоўкі прэм’ер-міністра Матэа Рэнцы.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.