У ЗША скарачаецца колькасць абортаў |
20.01.2016 10:38 |
Штогадовая колькасць перарывання цяжарнасцяў у Злучаных Штатах знізілася да мільёна (у 1989 годзе ў краіне было здзейснена 1,6 млн. абортаў). Пра гэта паведаміў сайт брытанскай газеты «The Catholic Herald» са спасылкай на даклад Нацыянальнага камітэта ЗША ў падтрымку права на жыццё. Сёння на тысячу народжаных немаўлят у ЗША прыходзіцца 210 абортаў. У сваю чаргу арцыбіскуп Нью-Ёрка кардынал Цімаці Долан заявіў, што большасць амерыканцаў выступае супраць абортаў, і заклікаў веруючых прыняць удзел у кампаніі «Дзевяць дзён за жыццё», якая скончыцца 24 студзеня. «Большасць жадае абараніць ненароджаных дзяцей на позніх стадыях цяжарнасці, рэгуляваць ці абмежаваць практыку абортаў і пакласці канец выкарыстанню грошай плацельшчыкаў падаткаў для правядзення абортаў», — сказаў іерарх. Кардынал выказаў шкадаванне, што ў 2015 годзе Кангрэс не прыняў закон, які заклікаў абараніць права медыкаў на адмову ў здзяйсненні абортаў па рэлігійных і маральных прычынах. Паводле Интерфакс-религия (MV) |