Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Аўстралійская манахіня, якая перажыла палон, адзначае 80 гадоў манаскіх абяцанняў
20.01.2016 11:48

Таксама ў гэтым годзе сястра Берэніка Тухіл, якая падчас Другой сусветнай вайны патрапіла ў японскі палон, адзначае 100-ты год нараджэння.

Сястра Берэніка 80 гадоў таму далучылася да супольнасці Дачок Панны Марыі Святога Сэрца. Яна працавала ў Папуа — Новай Гвінеі ў 1941 годзе, калі Другая сусветная вайна пачалася на Ціхім акіяне.

Японскія войскі ўзялі ў палон усіх еўрапейскіх святароў і манахінь, якія працавалі ў школах і шпіталях.

Сястра Берэніка была восьмым дзіцём у сям'і, у яе было 10 братоў і сясцёр.

«Мы на свае вочы бачылі катаванні, мы бачылі, што яны рабілі, гэта было жахліва. Мы нічога не маглі зрабіць, нічога, прыходзілся проста глядзець», — распавядала яна ў 2003 годзе для відэаархіва ўспамінаў аўстралійцаў-удзельнікаў вайны.

Пра ваенны лёс сястры Берэнікі і ваеннай медсястры Лорны Вайт у 2010 годзе быў зняты аўстралійскі мастацкі тэлефільм «Сёстры па вайне».

Аляксандр Гелагаеў паводле Cathnews.com i Australiansatwarfilmarchive.gov.au

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.