У Францыі расце колькасць выпадкаў насілля на рэлігійнай аснове |
21.01.2016 11:12 |
У Францыі расце колькасць выпадкаў насілля на рэлігійнай і расавай аснове, перш за ўсё здзейсненых у мусульманскіх месцах пакланення. Пра гэта паведаміла французская газета «La Croix», спасылаючыся на даклад ураду аб барацьбе з расізмам і антысемітызмам. У 2015 годзе колькасць нападаў на рэлігійнай глебе павялічылася на 17 працэнтаў увогуле, а актаў агрэсіі, накіраваных супраць мусульман, у тры разы больш, чым у 2014 — паведамляе каталіцкая газета. У інтэрв'ю «La Croix» міністр унутраных спраў Францыі Бернар Казнеў прадставіў асноўныя высновы Міжведамаснай дэлегацыі ў барацьбе супраць расізму і антысемітызму (Dilcra), якая ў хуткім часе прадставіць поўную справаздачу. Палітык таксама растлумачыў, што пад формай агрэсіі маюцца на ўвазе і пагрозы, абразы, спробы прынізіць людзей іншай расы або рэлігіі. У мінулым годзе большасць выпадкаў агрэсіі, накіраванай супраць месцаў адпраўлення культу мусульман, мела месца ў студзені, адразу пасля нападу на штотыднёвік «Charlie Hebdo». Тым не менш, аналагічная хваля нападаў пасля тэрактаў назіралася ў лістападзе ў Парыжы — паведамляе «La Croix». Становішча мусульман кантралюе французская Абсерваторыя супраць ісламафобіі, прызначаная Французскім саветам мусульманскага культа (CFCM), які год таму атрымаў права нагляду над мячэцямі. Паводле Deon. pl (MV) |