Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Еўрапарламенце прайшлі дэбаты па праблеме ганенняў на хрысціян
22.01.2016 14:31

Дыскусія на тэму сістэматычнага і масавага знішчэння хрысціян і іншых рэлігійных меншасцяў так званай «Ісламская Дзяржавай» у Іраку і Сірыі адбылася 20 студзеня ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу.

Было адзначана, што маштабы зверстваў і разбурэнняў, а таксама колькасць загінулых у цяперашні час настолькі вялікія, што існуе сур'ёзная небяспека знікнення ў цэлым хрысціян і іншых меншасцяў на гэтай тэрыторыі.

У дэбатах прыняла ўдзел Федэрыка Магерыні — вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.

Дэпутаты Еўрапарламента ўсіх палітычных партый заклікалі Еўрапейскую камісію прыняць адпаведныя меры, падкрэсліўшы, што змену сітуацыі патрэбна пачынаць, называючы яе згодна з існуючай рэальнасцю. Гэта значыць, што патрэбна казаць аб генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці, а не толькі аб тэрарызме.

Пад гэтым дэпутаты мелі на ўвазе не змену лексікі, а прыняцце канкрэтных прававых рашэнняў. Еўрапейскі парламент не выключае прыняцця рэзалюцыі па гэтым пытанні.

Дэпутаты Еўрапарламента занепакоены тым, што затрымка з боку еўрапейскіх інстытутаў можа прывесці да катастрофы. Яны выказалі здагадку аб магчымай ваеннай інтэрвенцыі, заявіўшы, што сённяшняй гуманітарнай дзейнасці недастаткова.

Таксама было адзначана, што рэакцыя Еўрапейскага Саюза на генацыд хрысціян і іншых меншасцяў у Сірыі і Іраку ў інтарэсах саміх жа дзяржаў-членаў ЕС.  

Было нагадана, што еўрапейскія краіны павінны прымаць канкрэтныя меры не толькі з-за магчымасці абмежавання прытоку мігрантаў і бежанцаў, але, галоўным чынам, з-за таго, што злачынцы не павінны адчуваць сябе беспакаранымі, тым больш, што праблемы Блізкага Усходу пераносяцца ў Еўропу.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.