Дамініканская Рэспубліка: хрысціяне выкрываюць палітыкаў, якія падтрымліваюць аборты |
22.01.2016 15:01 |
Каталіцкі Касцёл і евангельскія супольнасці ў Дамініканскай Рэспубліцы вырашылі, што ва ўсіх храмах будзе зачытвацца спіс кандыдатаў у прэзідэнцкія, парламенцкія і муніцыпальныя выбары, якія выступаюць за аборты, аднаполыя шлюбы і супраць суверэнітэту нацыі. Прэзідэнт Дамініканскай Рады Евангельскай еднасці (CODUE) пастар Фідэль Ларэнца Меран сказаў, што прачытанне спісу патрэбна для таго, каб паказаць вернікам людзей, за якіх яны не павінны галасаваць на выбарах, прызначаных на май гэтага года. У цяперашні час завяршаецца складанне спісу, які будзе разасланы для агучвання ў парафіях у сакавіку. Пастар Меран сказаў, што хрысціяне «з'яўляюцца сапраўднымі абаронцамі жыцця, сям’і, веры, каштоўнасцяў і суверэнітэту» і «ворагамі беспакаранасці, карупцыі і незаконнага гандлю наркотыкамі». У Дамініканскай Рэспубліцы , насельніцтва якой складае каля 8, 6 млн чалавек, дзяржаўнай рэлігіяй з’яўляецца каталіцызм, аднак, па словах пастара Мерана, евангелістаў у краіне каля 2, 7 млн (27 працэнтаў). Паводле польскага каталіцкага інфармацыйнага агенцтва, (AYU) |