У Эстоніі пратэстуюць супраць адбірання дзяцей у сям’і з Нарвегіі за «апрацоўку хрысціянствам» |
25.01.2016 12:58 |
Як паведаміла «Интерфаксу» некамерцыйная арганізацыя «Бацькі Эстоніі», падчас акцыі яна заклікала жыхароў краіны звярнуць увагу на тое, што сацыяльныя службы шэрагу заходніх дзяржаў забіраюць дзяцей без усялякіх прычын і без права на вяртанне. «Цэнтральным выпадкам на гэты раз стала здарэнне з румынскай сям’ёй Баднарыу, у якой сацыяльныя службы Нарвегіі забралі пяцярых дзяцей з фармулёўкай “ідэалагічная апрацоўка хрысціянствам”», — гаворыцца ў заяве некамерцыйнай арганізацыі «Бацькі Эстоніі». Нагодай паслужыла тое, што старэйшая дачка праспявала ў школе песню з рэлігійным падтэкстам. Хутка пасля гэтага забралі ўсіх дзяцей, у тым ліку чатырохмесячнае немаўля. Доказу віны бацькоў, аднак, і праз два месяцы яшчэ не прад’яўлена. Сацыяльныя службы застрашваюць сям’ю Баднарыу і іх адвакатаў, некаторыя з якіх засталіся без ліцэнзіі на працу. Сям’я з Румыніі пражыла ў Нарвегіі дзесяць гадоў і не верыла, што такое магчыма, адзначылі праваабаронцы. «НКА "Бацькі Эстоніі" заклікае бацькоў не чакаць, пакуль аналагічная сістэма разрасцецца і пусціць карэнне ў Эстоніі, а мірна, але настойліва пратэставаць супраць яе ўкаранення», — сказаў прадстаўнік агенцтва. Паводле «Интерфакс-религия» (MV) |