Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нямецкі епіскапат і надалей хоча дапамагаць бежанцам
26.01.2016 13:54

Нямецкі епіскапат падкрэслівае сваю гатоўнасць аказваць далейшую дапамогу бежанцам, якія прыязджаюць у Германію. Гэта адказ біскупаў на палітыку Аўстрыі і абвяшчэнне аб увядзенні так званай «Верхняй мяжы» для бежанцаў.

Падобнай карэкціроўкі патрабуюць некаторыя палітыкі ў Германіі. Каталіцкі Касцёл выступіў з крытыкай такога рашэння.

У інтэрв’ю «Новай газеце Аснабрука» арцыбіскуп Стэфан Хесс заявіў, што не ведае, як такое рэгуляванне будзе ажыццяўляцца.

Паводле слоў прадстаўніка камітэта нямецкіх біскупаў па справах бежанцаў, «хрысціяне не могуць дазволіць, каб гэтыя людзі, якія выцерпелі велізарныя пакуты, цяпер стаялі перад зачыненымі межамі».

Аналагічнай думкі ў Германіі прытрымліваецца большасць біскупаў. Для атрымання дадатковай і больш шырокай падтрымкі бежанцам ужо выказалася частка кардыналаў: Райнэр Марыя Вёлькі з Кёльна і Рэйнхард Маркс з Мюнхена, а таксама арцыбіскуп Берліна Хайнер Кох.

У Германіі былі заснаваны дзясяткі ініцыятыў на карысць бежанцаў. У цэлым у Каталіцкім Касцёле для аказання дапамогі бежанцам задзейнічана каля 200 тысяч валанцёраў і тры тысячы пастаянных супрацоўнікаў.

У мінулым годзе ўсе дыяцэзіі перавялі на спецыяльныя праекты 98 млн. еўра, а больш за 800 памяшканняў, якія належаць Касцёлу, былі ператвораны ў жыллё.

Далучыцца да акцыі «Будуем дом для ўсіх» ад нядаўняга часу запрашае нямецкі цэнтр Папскай місіянерскай працы MISSIO, з просьбай адкрыць парафіяльныя памяшканні для міжкультурных сустрэч.

Ужо восенню мінулага года нямецкія біскупы заклікалі вернікаў праяўляць большую асабістую зацікаўленасць.

«Расізм з’яўляецца для хрысціян непрымальным. Кожны чалавек створаны на вобраз і падабенства Божае, незалежна ад месца паходжання», — падкрэсліваюць біскупы.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.