Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэзідэнт Партугаліі наклаў вета на законы пра ўсынаўленне дзяцей гомасексуалістамі і пра лібералізацыю абортаў |
26.01.2016 15:29 |
Прэзідэнт Анібал Каваку Сілву лічыць, што гэтыя законы патрабуюць больш шырокага грамадскага абмеркавання, а не толькі дыскусій у парламенце. Законы, якія былі прынятыя парламентам, даюць поўныя правы на ўсынаўленне так званым аднаполым парам, а таксама здымаюць патрабаванне аб абавязковай кансультацыі для жанчын, якія хочуць зрабіць аборт. Па словах прэзідэнта, парламент не змог прадэманстраваць, што ягоныя рашэнні адпавядаюць інтарэсам дзяцей, а таксама будуць супярэчыць праву жанчыны на атрыманне інфармацыі. Прэзідэнцкае вета можа быць знятае, калі дзве траціны дэпутатаў зноў прагаласуюць за гэтыя законы. Аляксандр Гелагаеў паводле Nytimes.com |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.