Студэнты розных веравызнанняў сустрэліся ў Рыме падчас Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян |
27.01.2016 13:35 |
З 17 па 25-га студзеня ў Рыме сустрэліся студэнты розных веравызнанняў, якія вучацца ў Экуменічным інстытуце ў Швейцарыі, каб паўдзельнічаць у спецыяльнай праграме, прысвечанай Тыдню малітваў аб адзінстве хрысціян. Гэта сумесны праект Сусветнага Савета Цэркваў і Апостальскай Сталіцы. Пра ўзнікненне ідэі гэтага праекта, а таксама пра студэнтаў з розных частак свету, распавядае а. Андрэй Хараманскі з Папскай Рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. «У праграме прымаюць удзел студэнты з Экуменічнага Інстытута ў Босе (Швейцарыя), які належыць да Сусветнай Рады Цэркваў. Візіты студэнтаў з гэтага інстытута маюць больш за 30-гадовую гісторыю. У гэтым годзе ў малітве ўдзельнічала больш чым 30 студэнтаў, якія паходзяць з дваццаці краін свету і прадстаўляюць некалькі хрысціянскіх канфесій» — заўважыў святар. «Адзін чалавек з'яўляецца мусульманінам, таму група не толькі хрысціянская экуменічная, але і міжрэлігійная. Мэта гэтага візіту заключаецца ў стварэнні магчымасці больш даведацца пра Каталіцкі Касцёл. Многія з маладых людзей не маюць дакладнае ўяўленне пра тое, што такое Каталіцкі Касцёл і як ён функцыянуе. Другая мэта — распаўсюджванне экуменізму. Менавіта з гэтай нагоды такія візіты адбываюцца якраз падчас Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян» — распавёў а. Андрэй Хараманскі. Паводле Deon. pl (MV) |