Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
СДМ: больш за пяць тысяч маладых партугальцаў прыбудзе ў Кракаў
27.01.2016 13:55

У кракаўскіх СДМ-2016 у ліпені прыме ўдзел больш за пяць тысяч маладых партугальцаў. Як праінфармаваў Аддзел душпастырства моладзі (АДМ), які дзейнічае ў межах Канферэнцыі епіскапату Партугаліі, моладзь з гэтай краіны, якая прыедзе ў Польшчу, будзе прадстаўляць усе дыяцэзіі.

«Гэта не канчатковая лічба і дакладна яшчэ будзе змяняцца, бо ў многіх парафіях праходзяць інтэнсіўныя падрыхтоўкі да СДМ і амаль усе рухі ў гэтым удзельнічаюць. Аднак мы прагназуем, што ў Кракаве нашу краіну будзе прадстаўляць група моладзі, колькасць якой перавысіць пяць тысяч асоб», — праінфармаваў ксёндз Эдуард Нова, дырэктар АДМ.

Ён адзначыў, што, нягледзячы на збядненне партугальскага грамадства ў часы крызісу, павялічваецца ініцыятыва маладых людзей, якія збіраюць сродкі для паездкі ў Кракаў на Сусветны дзень моладзі.

«Амаль у кожнай парафіі маладыя людзі ўдзельнічаюць у праектах, мэтай якіх у тым, каб назбіраць грошы для паездкі ў Польшчу. Гэта не простая задача з-за фінансавых цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца партугальскія сем’і і з высокім узроўнем беспрацоўя ў краіне, асабліва сярод маладых людзей.

Апрача збору сродкаў на транспарт, яны таксама атрымаюць магчымасць распаўсюдзіць інфармацыю пра СДМ у сваіх мясцовых супольнасцях»,  — дадаў кс. Эдуард Нова.

Ад Беларусі чакаецца, што паедзе таксама каля пяці тысяч маладых людзей.

Запісацца ў гэту паездку можна, напрыклад, на piligrymka.by. 

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.