Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Алімпійскі камітэт дазволіў «трансгендарам» удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях
28.01.2016 00:00

Дазвол мужчынам, якія выдаюць сябе за жанчын, удзельнічаць у спартыўных мерапрыемствах у жаночых спаборніцтвах з цягам часу можа забіць жаночы спорт.

Спартсмены-мужчыны, якія лічаць сябе жанчынамі, змогуць спаборнічаць з жанчынамі на Алімпійскіх гульнях. Адпаведнае рашэнне прыняў на днях Міжнародны Алімпійскі Камітэт (МОК).

Гэтае рашэнне прынята ў рэчышчы гендарнай ідэалогіі, якая прапануе не зважаць на сапраўдны біялагічны пол чалавека, у якім ён нарадзіўся, а лічыць галоўным «пол па самавызначэнні».

Касцёл не прызнае так званых «аперацый па змене полу», бо вонкавыя касметычныя змены ў выглядзе чалавека не адмяняюць таго, што ён мае той пол, з якім нарадзіўся.

Тым больш не змяняе пол чалавека ягонае жаданне мець пол іншы ад натуральнага.

Эксперты МАК, такія, як былы кіраўнік яе медыцынскай камісіі Арнэ Люнгквіст, адкрыта кажуць, што рашэнне прынята па сацыяльна-палітычных прычынах. «Гэта тэндэнцыя да большай гнуткасці і ліберальнасці», — сказаў ён.

Цяпер, каб выступаць супраць жанчын, атлету-мужчыну трэба проста праходзіць гарманальную тэрапію з мэтай зніжэння ўзроўню мужчынскага гармону тэстастэрону.

Аднак атрымліваецца, што гендарная ідэалогія, прыхільнікі якой паказваюць сябе абаронцамі правоў жанчын, насамрэч выключаюць жанчын з жаночага спорту.

Мужчынскі арганізм з дзяцінства развіваецца больш масіўным і моцным, чым арганізм жанчыны. Косці мужчын больш моцныя, маса мышцаў таксама большая нават пры роўнай вазе. Ніякія штучныя маніпуляцыі з узроўнем тэстастэрону не ліквідуюць гэтую перавагу.

«Косці застаюцца мужчынскімі, які і раней. Не думаю, што гэта сумленная перавага», — адзначыла, напрыклад, амерыканская зорка змешаных адзінаборстваў (ММА) Ронда Раўзі. Гэтак жа лічаць і многія іншыя спартсмены.


Сапраўдная жанчына і спартсменка Ронда Раўзі 

У ЗША ўжо адбыўся выпадак, калі зусім не лепшы баец ММА Фэлон Фок раптам стаў «зоркай», пачаўшы выступаць у жаночай катэгорыі, бо абвясціў сябе жанчынай. Пры гэтым ён нанёс цяжкія траўмы некаторым сапраўдным жанчынам-суперніцам.

Менавіта з падобных прычын гістарычна мужчыны спаборнічалі з мужчынамі, а жанчыны — з жанчынамі.

Таксама, вядома, хімія, касметычныя хірургічныя працэдуры і таблеткі не зробяць з мужчыны жанчыну ці наадварот. 

Аляксандр Гелагаеў паводле cnn.com 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.