Парламент Францыі забараніў эўтаназію |
28.01.2016 16:15 |
Пра гэта са спасылкай на інфармагенцтвы паведамляе БЕЛТА. Згодна з новым законам урачы маюць права выкарыстоўваць седатыўныя прэпараты (якія маюць супакойваючы эфект) у выпадках з невылечна хворымі пацыентамі да моманту наступлення натуральнай смерці. Тады абмяркоўвалася ўвядзенне поўнай эўтаназіі, аднак улады яе не адобрылі. Эўтаназія — практыка спынення жыцця чалавека, які мае невылечнае захворванне і невыносна пакутуе. Выдзяляюць два асноўныя віды эўтаназіі: пасіўная (наўмыснае спыненне медыкамі тэрапіі, якая падтрымлівае жыццё) і актыўная (увядзенне паміраючаму медыцынскіх прэпаратаў або іншыя дзеянні, якія нясуць за сабой хуткую смерць без болю). |