15 тысяч камплектаў літургічнай вопраткі для СДМ-2016 |
01.02.2016 10:25 |
Як адзначыў кіраўнік літургічнай групы Секцыі цэнтральных падзей аргкамітэту Сусветных дзён моладзі кс. Станіслаў Мешчак, арнаты будуць белага колеру, як гэта звычайна бывае падчас такіх вялікіх урачыстасцяў. «Літургічная вопратка біскупаў і святароў сваёй сімволікай будзе спасылацца на Сусветныя дні ў Кракаве. Іх колькасць і выразнасць, безумоўна, паўплываюць на гэта вялікае свята Паўсюднага Касцёла», — сказаў кіраўнік літургічнай групы. Праект арнатаў падрыхтаваны спецыяльна для святой Імшы Паслання з Папам Францішкам і будзе прадстаўлены непасрэдна падчас яе. Пасля Эўхарыстыі кожны біскуп і святар будзе мець магчымасць забраць яго ў якасці ўспаміну пра Сусветныя дні моладзі ў Кракаве. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |