Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ерузалем: ля Сцяны Плачу выдзеляць пляцоўку для супольнай малітвы мужчын і жанчын
01.02.2016 11:12

Перамогай ліберальнага кірунку іудаізму пасля некалькі гадоў спрэчак ізраільскія СМІ каментуюць змены ў законе, уведзеныя ўрадам Біньяміна Нетаньяху, паводле якіх жанчынам дазваляецца супольна з мужчынамі маліцца каля ерузалемскай Сцяны Плачу.

Пра гэта паведамляецца на gosc.pl.

Урад прыняў гэтае рашэнне, нягледзячы на супраціў з боку ультраартадаксальных партый Шас (сефардыйскай) і Аб'яднанага Іўдаізму Торы, а таксама міністраў кансерватыўнага Лікуду, Зеэв Элькіна і Габрэйскага Дому, Уры Арыэля.

Цяпер пад Сцяной Плачу, якую таксама называюць Заходняй Сцяной ці Заходнім Мурам, будзе адкрыта новая малітоўная пляцоўка, на якой мужчыны і жанчыны, якія збяруцца ў тым месцы, змогуць супольна маліцца. Гэтае месца будзе блізка каля тэрыторыі, дзе маліліся артадаксальныя яўрэі, але будзе ад яе аддзелена.


Для рэалізацыі праекта — стварэння новага малітоўнага месца — ізраільскі ўрад вылучыў больш за 10 тысяч долараў.

На сёння гэтае месца з'яўляецца тэрыторыяй старажытных археалагічных помнікаў.

(AYU)

Фота Аляксандры Шчыглінскай

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.