Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нямецкі гурт «Gregorian» удзельнічае ў нацыянальным адборы на «Еўрабачанне»
02.02.2016 15:40
Папулярны гурт «Gregorian», вядомы імітацыяй грыгарыянскага харалу, прымае ўдзел у нацыянальным адборачным туры «Еўрабачанне-2016» ад Германіі.
 
Удзельнікі калектыву запісалі адмысловы ролік з заклікам да жыхароў Германіі галасаваць за іх у нацыянальным фінале. Гурт існуе ўжо больш за 15 гадоў, і за гэты час па ўсім свеце было прададзена больш за 10 мільёнаў дыскаў «Gregorian».
 
 
У сваіх выступленнях артысты выкарыстоўваюць вобраз сярэднявечных манахаў. Большасць песень выконваецца хорам з 8-10 мужчын, а на канцэртах вакалісты выступаюць у адзенні, стылізаваным пад манаскія габіты. 

 
«Наша кар'ера пачалася ў Германіі больш за 16 гадоў таму, і для нас быў бы вялікі гонар прадставіць Германію ў Стакгольме ў гэтым годзе. Мы будзем заклікаць усіх прыхільнікаў ад Ірландыі да Ізраіля галасаваць на конкурсе за Германію», -- адзначаюць у сваім відэазвароце да немцаў удзельнікі калектыву.
 

Раней у 2013 годзе трапіць на «Еўрабачанне» ад Германіі спрабавала і трыа сапраўдных святароў «Priester». У 2014-ым годзе ў нацыянальным адборы Мальты ўдзельнічалі сёстры ўршулянкі. Але ніводзен калектыў тады не перамог у адборачным туры.


Фінал нацыянальнага адбору ў Германіі, на якім выступіць  «Gregorian», адбудзецца 25 лютага.

Ілья Лапато

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.