Архітэктары даследвалі таямніцу старажытнай чылійскай святыні, якую не адолелі ніякія землятрусы |
02.02.2016 16:15 |
Архітэктары наблізіліся да разгадкі дзіўнай сейсмаўстойлівасці царквы святога Францішка, якая з’яўляецца самай старой пабудовай у чылійскай сталіцы Сант’яга. Як паведамляе УНІАН-рэлігіі, будынак, узведзены ў XVI стагоддзі, перажыў дзясяткі землятрусаў. Высветлілася, што старажытныя сцены царквы шырынёй 1,7 метра ўсталяваны на шарападобных камянях, якія падчас землятрусаў служылі своеасаблівымі амартызатарамі. Падчас раскопак пад храмам былі выяўлены яшчэ адны сцены, якія, як мяркуецца, павінны былі ўтрымліваць каменныя шары на месцы. Навукоўцы мяркуюць, што падобная архітэктурная ідэя належала індзейцам пікчунэ, якія часта працавалі на будоўлях у той час. Іспанцы да моманту распачацця будаўніцтва храма яшчэ не сутыкаліся з землятрусамі ў Сант’яга і наўрад ці маглі прадумаць загадзя сістэму абароны ад іх разбуральнай сілы. Святыня святога Францішка лічыцца адзіным захаваным узорам каланіяльнай архітэктуры ў Сант’яга. Большасць будынкаў гэтага стылю былі разбураны землятрусам 1647 года, магнітуда якога склала 8 балаў. (AYU) |