Польскае МУС прымае меры бяспекі ў сувязі з СДМ-2016 |
03.02.2016 12:36 |
У гарантаванні бяспекі пілігрымаў Сусветных дзён моладзі ў Кракаве будуць удзельнічаць усе падраздзяленні МУС Польшчы. Аб гэтым было заяўлена падчас сустрэчы намесніка міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Яраслава Зялінскага і камендантаў службаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні ведамства. Кіраўнікі Дзяржаўнай пажарнай аховы, паліцыі, памежнай службы і Бюро аховы ўраду абмеркавалі стан падрыхтоўкі фарміраванняў для працы падчас беспрэцэдэнтнага па колькасці ўдзельнікаў моладзевага форума, на які прыедуць вернікі з усяго свету. Службы Міністэрства ўнутраных спраў будуць клапаціцца пра бяспеку ўдзельнікаў урачыстасцяў, шляхоў праезду і месцаў начлегу. Паліцыя забяспечыць маршруты, стаянкі і месцы сустрэч маладых людзей. Пажарная ахова ўжо пачала вызначэнне пунктаў масавай канцэнтрацыі гасцей Сусветных дзён. Кіраўнік Бюро аховы ўраду прадставіў, у сваю чаргу, сітуацыю з гарантаваннем бяспекі замежных дэлегацый. Памежнікі заявілі аб магчымасці аднаўлення рэгулярнага пагранічнага кантролю ў сувязі з прыняццем такой вялікай колькасці пілігрымаў. Сусветныя дні моладзі пройдуць у Кракаве 26-31 ліпеня 2016 г. На галоўных мерапрыемствах форуму арганізатары чакаюць да 2,5 млн. пілігрымаў. Для ўдзелу ў ім прыбудзе Папа Францішак. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |