Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Амерыканскія праваабаронцы пачнуць ацэньваць стаўленне палітыкаў да свабоды рэлігіі
04.02.2016 14:34

Летам гэтага года абаронцы права на свабоду веравызнання ацэняць кожнага дэпутата Кангрэса ЗША па ягоным стаўленні да правоў вернікаў.

Арганізацыя 21st Century Wilberforce Initiative названа ў гонар Уільяма Уілбефорса, брытанскага хрысціяніна і дабрачынца, які вельмі шмат зрабіў для забароны нявольніцтва ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў.

Сябры і эксперты арганізацыі з пачатку года пачалі адсочваць усе выказванні, галасаванні і ўчынкі амерыканскіх палітыкаў, каб потым скласці рэйтынг па крытэрыі стаўлення да права на свабоду веравызнання.

«Калі вы паглядзіце на сусветныя праблемы зараз, то тры самыя важныя з іх закранаюць тэму рэлігіі. Першая: ці адбудзецца мірная мадэрнізацыя ісламу? Другая: якая вера ці ідэалогія заменіць марксізм у Кітаі?.. І, нарэшце, вернецца Захад да сваіх цывілізацыйных каранёў ці адсячэ іх?» — адзначыў на прэс-канферэнцыі хрысціянскі філосаф Ос Гінес.

Арганізацыя паведаміла, што будзе ацэньваць стаўленне палітыкаў да свабоды рэлігіі ўнутры ЗША, а таксама па тым, як яны абараняюць яе па ўсім свеце.

У ЗША такія рэйтынгі складаюцца актывістамі ў розных сферах, напрыклад, па стаўленні да экалогіі ці да свабоднага продажу зброі.

Лічыцца, што гэта стымулюе палітыкаў быць больш уважлівымі да падобных праблем, каб лепш выглядаць у вачах грамадства і сродкаў масавай інфармацыі.

Аляксандр Гелагаеў паводле Catholicnews.com, Сonservativereview.com

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.