Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фільм «Антыхрыст» забаронены для прагляду ў Францыі
04.02.2016 14:39

Французскі суд задаволіў скаргу групы каталіцкіх актывістаў «Promouvoir» і ўвёў забарону на дэманстрацыю фільма дацкага кінарэжысёра Ларса фон Трыера «Антыхрыст», які быў зняты ў 2009 годзе. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ.

Актывістам з трэцяй спробы ўдалося дабіцца забароны на фільм, які раней быў дазволены для прагляду асобам, старэйшым за 16 гадоў.

Рашэнне суда азначае, што фільм нельга будзе паказваць у кінатэатрах, па тэлебачанні і ў інтэрнэце, пакуль кіналента не атрымае новы сертыфікат для прагляду – толькі для аўдыторыі, старэйшай за 18 гадоў.

Таксама забарона адносіцца да продажу ці здачы ў пракат DVD-дыскаў з фільмам.

Акрамя гэтага, «Promouvoir» пагражае распачаць крокі супраць новага фільма Квенціна Таранціна      «Агідная васьмерка»і фільма Евы Хасан «Банг Ганг».

У мінулым годзе групе ўдалося прыбраць з пракату два фільма – «Каханне» рэжысёра Гаспара Ноэ і «Жыццё Адэль» Абдэлатыфа Кешыша. Прэтэнзіі былі выкліканы наяўнасцю ў фільмах эратычных сцэн.

«Антыхрыст» атрымаў неадназначную рэакцыю ў публікі і кінакрытыкаў, аднак заваяваў Залатую пальмовую галіну Канскага кінафестываля за лепшую жаночую ролю, якую атрымала англа-французская актрыса Шарлота Генсбур.

Паводле Интерфакс-религия (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.