Месца хросту Езуса ўключана ў спіс ЮНЕСКА |
04.02.2016 16:03 |
Цырымонія ўключэння ў спіс адбылася 2 лютага ў штаб-кватэры арганізацыі ў Парыжы з удзелам вікарыя Ярданскай часткі лацінскага Патрыярхату Ерузалема арцыбіскупа Маруна Лахама, а таксама прадстаўнікоў ураду Іярданіі. У сваёй прамове арцыбіскуп падкрэсліў, што гэта асаблівае месца, таму што «ўсюды яшчэ гучыць там голас Хрыста», а для самой Іярданіі гэта «прытулак міру і бяспекі для пагружанага ў агонь Блізкага Усходу».
Іерарх дадаў, што ўнікальнасць гэтага месца ўжо адзначана ў кнігах Евангелляў дзве тысячы гадоў таму і пацверджана пастаяннай людской пабожнасцю. Доказам гэтага з’яўляюцца археалагічныя даследаванні, праведзеныя там. Вікарый Ярданскай часткі Патрыярхату нагадаў, што ў гэтае асаблівае месца ўжо прыбывалі як пілігрымы чатыры Пантыфіка, што сведчыць пра ўнікальнае значэнне гэтага месца для хрысціян. «Святой Зямлёй лічацца ў першую чаргу Ерузалем, Бэтлеем і Назарэт, але давайце скажам услых, што сюды адносіцца таксама Іярданія», — падкрэсліў арцыбіскуп Лахам. Паводле Deon.pl (MV) |