Пачалася рэгістрацыя на «Фестываль моладзі» СДМ-2016 |
05.02.2016 14:21 |
Пачалася афіцыйная рэгістрацыя на «Фестываль моладзі» – частку Сусветных дзён моладзі 2016 у Кракаве, які складаецца з культурнай і душпастырскай праграм. Для таго, каб удзельнічаць у «Фестываль моладзі» і ў Цэнтры паклікання, неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму, даступную ў інтэрнэце. У рамках «Фестывалю моладзі» плануецца правядзенне канцэртаў, танцавальных шоў, паказ спектакляў і іншыя культурныя мерапрыемствы, тэматычна звязаныя з СДМ.
Падчас СДМ таксама будзе створана месца, якое дапаможа маладым людзям даведацца пра розныя спосабы рэалізацыі паклікання. Цэнтр паклікання будзе складацца з дзвюх частак: прэзентацыі дзейнасці супольнасцяў, рэлігійных ордэнаў і каталіцкіх арганізацый, і Акадэміі (Бога, сям'і, працы, міласэрнасці). «Цэнтр паклікання будзе размяшчацца ў Кракаве. А "Фестываль моладзі" будзе праводзіцца не толькі ў Кракаве, але і за яго межамі. Зараз мы вядзем перамовы з асобнымі гмінамі. У кожнай гміне фестываль будзе выглядаць па-іншаму. Гэта залежыць ад пагадненняў паміж прадстаўніком Аргкамітэту СДМ і прадстаўніком гміны», – растлумачыла Малгажата Скорупа з Дэпартамента «Фестывалю моладзі». Рэгістрацыйная форма складаецца з пяці ўкладак. Другаяі і трэцяя старонки ўтрымліваюць інфармацыю пра артыста і праект, які быў прапанаваны для фестывалю. Кіраўнік праекта павінен пастарацца атрымаць рэкамендацыйны ліст, таму што яго імя будзе візітоўкай усяго калектыву і гарантам абавязацельстваў згодна з ідэямі СДМ. Узор такога ліста будзе знаходзіцца ў рэгістрацыйнай форме. Адной з умоваў фестывалю з'яўляецца тое, каб усе артысты былі пілігрымамі. Яны маюць прыярытэт падчас рэгістрацыі. Адмова ад рэгістрацыі ў сістэме для пілігрымаў, аднак, не выключае ўдзелу ў фестывалі. «Усе гурты і артысты, якія хочуць выступаць падчас СДМ і не з’яўляюцца пілігрымамі, павінны запоўніць форму заяўкі на ўдзел у "Фестывалі моладзі"», – падкрэслівае Малгажата Скорупа. Паводле Deon.pl (MV) |