Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У ЗША праходзіць Тыдзень каталіцкіх школ
05.02.2016 16:35

У Злучаных Штатах Амерыкі праходзіць святкаванне Тыдня каталіцкіх школ. Яго дэвіз у гэтым годзе – «Каталіцкія школы: супольнасці веры, ведаў і службы».

Мэта гэтай штогадовай ініцыятывы – паказаць важнасць каталіцкай адукацыі і садзейнічаць адкрыццю каталіцкіх школ па ўсёй краіне.

Традыцыйна Тыдзень пачаўся ў апошнюю нядзелю студзеня. Скончыцца ён 6 лютага.

Арганізатарам Тыдня з'яўляецца мясцовы епіскапат ЗША і Нацыянальная асацыяцыя каталіцкай адукацыі.

«Каталіцкія школы з'яўляюцца важным аспектам місіі Касцёла, якая заключаецца ў абвяшчэнні Евангелля», – распавядаюць арганізатары.

Яны таксама лічаць, што аснова каталіцкай адукацыі – добрыя адносіны паміж бацькамі, школай і Касцёлам. У Злучаных Штатах сёння 6600 каталіцкіх школ, якія наведваюць каля 2 мільёнаў вучняў.

Святкаванне Тыдня з'яўляецца і паказчыкам высокага ўзроўню каталіцкай адукацыі. Напрыклад, арганізатары кажуць, што 98 працэнтаў вучняў каталіцкіх школ атрымліваюць сярэднюю адукацыю, а 86 працэнтаў іх выпускнікоў працягваюць вучобу ва ўніверсітэтах.

У гэтым годзе, як і ў папярэднія, святкаванне складаецца са святых Імшаў, сустрэч з вядомымі выпускнікамі, спартыўных спаборніцтваў і віктарын. Таксама будзе праведзены дзень адчыненых дзвярэй.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.