Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Куба ганарыцца правядзеннем сустрэчы Папы і Патрыярха |
07.02.2016 00:12 |
«Куба мае гонар прыняць сустрэчу Прадстаяцеляў Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы і забяспечыць усе ўмовы для рэалізацыі гэтай гістарычнай сустрэчы», – гаворыцца ў спецыяльнай заяве Міністэрства замежных спраў гэтай краіны.
Пантыфік і Патрыярх сустрэнуцца ў гаванскім Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці 12 лютага. Куба была абрана ў якасці «нейтральнай тэрыторыі» для сустрэчы, паколькі, па-першае, Патрыярх Кірыл выказаў жаданне, каб сустрэча не праходзіла ў Еўропе, бо менавіта з гэтым кантынентам, на яго думку, звязана цяжкая гісторыя падзелаў і канфліктаў паміж хрысціянамі, а па-другое, супалі даты візіту Патрыярха ў Лацінскую Амерыку і Папы – у Мексіку. Cустрэча будзе працягвацца каля дзвюх гадзін. Пасля гэтага Пантыфік і Патрыярх падпішуць сумесную шырокую сямістаронкавую дэкларацыю, якая затым будзе апублікавана. Запланавана таксама «спантаннае» выступленне кіраўнікоў Цэркваў, падчас якога яны абмяняюцца сваімі пачуццямі і ўражаннямі ад сустрэчы. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.