Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Італіі выступаюць супраць прапаганды гомасексуалізму
10.02.2016 10:00

Масімо Гандальфіні, старшыня «Камітэта па абароне нашых дзяцей», скіраваў афіцыйны ліст кіраўніцтву тэлебачання RAI з просьбай не выкарыстоўваць прысутнасць Элтана Джона на фестывалі ў Сан-Рэма для прапаганды гомасексуалізму.

«Мастацкая дзейнасць спевака шырока вядомая, але мы цвёрда просім абмежаваць яго прысутнасць толькі музычным выступам, старанна пазбягаючы любую прапаганду гомасексуалізму і так званых аднаполых адносін», — сказаў італьянскі актывіст.

Гандальфіні нагадаў, што Італія знаходзіцца ў сітуацыі, калі прадметам абмеркавання ў сенаце з’яўляецца законапраект, які датычыць адносін паміж асобамі аднаго полу, а таксама ўсынаўлення імі дзяцей.

«Грамадскія СМІ павінны паважаць пачуцці італьянцаў і не выкарыстоўваць ў палітычных мэтах», — заклікаў старшыня Камітэта, які арганізаваў 30 студзеня ў Рыме «Дзень сям’і».

У рымскім «Вялікім цырку» сабраўся больш за адзін мільён чалавек у знак пратэсту супраць увядзення так званага законапраекта «Cirrinà», які легалізуе аднаполыя шлюбы і дазваляе гомасексуалістам усынаўляць дзяцей.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.