Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкая асацыяцыя па барацьбе з педафіліяй у Італіі: злачынная бяздзейнасць грамадства прывяла да мільёна ахвяраў
10.02.2016 10:28

Святар Фартуната Дзі Нота, заснавальнік і прэзідэнт італьянскай асацыяцыі «Метэр» па барацьбе з сексуальнымі злачынствамі супраць непаўналетніх, у чарговы раз заявіў, што дзіцячая парнаграфія ў сеціве ўзрастае пры ўсеагульным маўчанні.

Толькі за некалькі хвілін у асацыяцыю паступілі сігналы больш чым пра 500 відэаролікаў з дзецьмі ва ўзросце ад 3 да 10 гадоў. Паводле слоў святара, іх змест кідае ў жах, аднак, адзначае ён, гэтую з'яву недаацэньваюць, а некаторыя нават лічаць заявы «Метэр» «перагінам».

Прэзідэнт асацыяцыі выказвае здзіўленне ў сувязі з тым, што італьянскія СМІ абыходзяць бокам гэтую жахлівую праблему, якую святар называе «злачынствам супраць чалавецтва», і звяртаецца да бацькоў, педагогаў, журналістаў і да ўсіх неабыякавых з просьбай даць права голасу дзецям, якія сталі ахвярамі здзеку. Святар падкрэслівае, што «гаворка ідзе не пра папярэджванне, а пра дзяцей, над якімі ўжо неаднаразова здзекваліся». У 2014 годзе колькасць такіх дзяцей дасягнула мільёна, а ў 2015 годзе — павялічылася яшчэ.

Прэзідэнт асацыяцыі «Метэр» нагадаў пра Цэнтр маніторынгу супраць педафіліі і дзіцячай парнаграфіі, які быў адкрыты пры садзейнічанні міністра Стэфаніі Прэстыджакама ў 1998 годзе. Гэты цэнтр не працуе: за 13 гадоў не было зроблена зусім нічога, не існуе нават базы даных. «Аглушальнае маўчанне» вакол падобных злачынстваў сведчыць аб лобі педафіліі. Прэзідэнт асацыяцыі адзначае, што рухі, якія імкнуцца ўзаконіць афектыўныя і сексуальныя адносіны паміж дарослымі і дзецьмі, звязаны з гендарнай ідэалогіяй, паколькі довады гэтых рухаў даходзяць да сцвярджэння, што педафіл не вінаваты ў сваіх схільнасцях і не можа быць пераследаваны.

Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.