Католікі Расіі моляцца аб поспеху сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла |
11.02.2016 15:30 |
Арцыбіскуп Паоло Пеццы, ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве, з нагоды сустрэчы кіраўнікоў Рускай Праваслаўнай Царквы і Рыма-Каталіцкага Касцёла звярнуўся да рускіх католікаў з заклікам малітвы аб паспяховасці гэтай гістарычнай падзеі. «Прашу ўсіх вас далучыцца да закліку Папы і Патрыярха горача маліцца, каб па Божым благаслаўленні іх сустрэча прынесла багаты плён і каб гэтая падзея стала знакам надзеі для ўсіх людзей добрай волі», — гаворыцца ў звароце арцыбіскупа Пеццы. Пра гэта паведамляе агенцтва «Интерфакс».
Акрамя гэтага, інфармацыйная служба каталіцкай архідыяцэзіі ў Маскве адзначае, што, хоць гэтую сустрэчу «многія будуць успрымаць як фармальную», тым не менш, яна адказвае «поўнай глыбокай упэўненасці словам» Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI аб тым, што «хрысціянскі Усход і Захад вельмі блізкія адзін аднаму, так што можна ўжо казаць пра амаль што поўнае навяртанне».
«Нашыя сустрэчы, узаемныя візіты, дыялогі, якія мы вядзём, — гэта не проста ветлівыя жэсты і спробы дасягнуць кампрамісу, але таксама знак агульнага імкнення зрабіць усё магчымае, каб хутчэй прыйсці да поўнага адзінства, аб якім прасіў Айца Хрыстус пасля Апошняй Вячэры», — цытуе інфармацыйная служба Бэнэдыкта XVI.
Архідыяцэзія ў Маскве прыводзіць таксама словы Папы Францішка, сказаныя год таму ў адказ на пытанне журналістаў аб магчымасці сустрэчы з Патрыярхам Кірылам. «Нашыя пакутнікі крычаць нам: мы адзіныя! Мы ўжо адзіныя — праз дух і кроў! Мы на шляху. Чаго нам чакаць? Каб багасловы дамовіліся? Запэўніваю вас, такі дзень, пэўна, не настане. Адзінства — гэта шлях, які трэба прайсці разам», — сказаў тады Папа Францішак. Паводле Интерфакс (MV) |