Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Інданезіі наладжана міжрэлігійнае супрацоўніцтва ў сферы планавання сям'і |
11.02.2016 15:50 |
![]() Біскупская канферэнцыя нястомна пашырае дапамогу сужэнцам, навучаючы іх адказнаму бацькоўству ў процівагу ідэалогіі кантрацэпцыі. Гэтыя праекты ажыццяўляюцца пры ўдзеле пратэстантаў, а таксама мусульман і будыстаў. Мэта міжрэлігійнага супрацоўніцтва ў гэтай галіне — садзейнічаць «маральнаму абліччу сем'яў у краіне». Дзейнасць Каталіцкага Касцёла на карысць сям'і атрымала прызнанне міністра рэлігійных спраў Інданезіі, які адзначыў «вялікую кампетэнтнасць» парафій у падрыхтоўцы маладых людзей да шлюбу і планавання сям'і, якое выключае кантрацэпцыю. Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.