Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мексіка: каля 400 тысяч валанцёраў дапамагаюць падчас візіту Папы Францішка
16.02.2016 12:02

У працах, звязаных з распачатым у пятніцу візітам Папы Францішка ў Мексіку, дапамагае каля 400 тысяч валанцёраў.

Як паведаміў біскуп Эўгеніо Ліра, сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Мексіцы, падчас урачыстасцяў з удзелам Святога Айца, а таксама ў час падрыхтоўкі да прыезду Пантыфіка дапамагалі людзі самых розных прафесій і ўзросту.

«У працы па арганізацыі пілігрымкі Папы Францішка ў нашу краіну задзейнічана каля 397 тысяч валанцёраў», — распавёў бікуп Ліра.

Прадстаўнік мексіканскага епіскапату адзначыў, што людзі, якія добраахвотна дапамагаюць падчас апостальскага візіту Папы Францішка, займаюцца ў першую чаргу дзейнасцю, звязанай з бяспекай, захаваннем чысціні і парадку, а таксама ў сферы лагістыкі, аказання медыцынскай дапамогі і турыстычнай інфармацыі.

«Валанцёры прысутнічаюць амаль што на кожным этапе шляху Папы», — сказаў біскуп Эўгеніо Ліра.

Мексіканскія ўлады перад пачаткам Апостальскага візіту абвясцілі, што высокая наведвальнасць (15 мільёнаў удзельнікаў) мерапрыемстваў з удзелам Папы Францішка не паўплывае на ўзровень бяспекі Святога Айца. Падрыхтоўка паліцыі і медыцынскіх служб знаходзіцца на высокім узроўні.

Падарожжа Папы Францішка ў Мексіку будзе доўжыцца да 17 лютага. Гэта трэці Папа, які наведвае гэтую краіну. Раней пяць разоў у Мексіцы быў Ян Павел II і аднойчы — Бэнэдыкт XVI.

Паводле kai.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.