У Афганістане ў капліцы польскіх салдат адноўлены абраз Маці Божай |
16.02.2016 14:57 |
У першую нядзелю Вялікага посту, падчас Імшы ў інтэнцыі салдат, якія служаць у межах трэцяй змены місіі «Рашучая падтрымка» ў Афганістане, кс. Марэк Драбік, капелан кантынгенту польскіх войск, асвяціў адноўлены абраз Маці Божай Гетманкі польскага салдата. Палкоўнік Дарыюш Касоўскі, камандзір трэцяй змены, падзякаваў капелану за намаганні і працу для салдат. Падчас святой Імшы ксёндз-капелан даверыў апецы Маці Божай усіх салдат, якія служаць за мяжой, а таксама ў Афганістане, і заклікаў у розных жыццёвых сітуацыях звяртацца да Той, якую польскія салдаты выбралі сабе апякункай. Па баках абразу, які знаходзіцца ў цэнтры капліцы, па правым і левым баках размешчаны дзве дошкі з дэкалогам і васьмю благаслаўленнямі. Як падкрэслілі салдаты, капліца, якая набыла новы выгляд, будзе служыць ім і наступныя зменам польскага кантынгенту. Першая святая Імша ў капліцы польскага кантынгенту падчас місіі «Рашучая падтрымка» была праведзена 19 красавіка 2015 года. Місія «Рашучая падтрымка» пачалася 1 студзеня 2015 года пасля завяршэння 13-гадовай стабілізацыйнай аперацыі Міжнародных сіл садзейнічання бяспекі (ISAF) у Афганістане. У місіі, якая мае характар навучання і кансультавання, прынялі ўдзел больш за 13,1 тыс. салдат з 42 краін НАТА і краін-партнёраў. Самы вялікі кантынгент войск адправілі ў Афганістан ЗША — 6,8 тыс., Грузія і Германія — 850 і Італія — 760. Зараз у Афганістане служыць 113 салдат і ваенных трэцяй змены польскага ваеннага кантынгенту, які ўзначальвае палкоўнік Дарыюш Касоўскі. Паводле kai.pl (MV) |