Прэзідэнт Парагвая лічыць Патрыярха Кірыла і Папу Францішка галоўнымі духоўнымі лідарамі свету |
18.02.2016 11:06 |
Прэзідэнт Парагвая Арасіа Картэс лічыць, што развіццё адносін Рускай Праваслаўнай Царквы і Рымска-Каталіцкага Касцёла мае глабальны сэнс. «Свет чакае гэтага з нецярплівасцю», — сказаў прэзідэнт на сустрэчы з Патрыярхам Кірылам у Асунсьёне. Ён звярнуў увагу на тое, што візіт Патрыярха ў Парагвай здзяйсняецца праз сем месяцаў пасля прыезду ў гэтую краіну Папы Францішка.
«Такім чынам, за паўгода Парагвай наведалі два духоўныя лідары, якія з’яўляюцца асноўнымі ў міжнародным кантэксце», — заявіў прэзідэнт. На яго думку, жорсткае адкідванне рэлігійнага фундаменталізму, пераследы хрысціян «павінны аб’ядноўваць, як ніколі, Каталіцкі Касцёл і Праваслаўную Царкву, якія маюць шмат агульных рысаў, таму што абое маюць агульны корань — Езуса Хрыста». Паводле Интерфакс (MV) |