Касцёл далучыўся да заклікаў спыніць «забойствы ў імя гонару» ў Пакістане |
18.02.2016 11:04 |
Прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла і абаронцы правоў жанчын прывіталі заяву прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа пра больш жорсткія законы, якія забараняюць забойствы «за гонар сям'і». Так называюць свядомае забойства сваяка за тое, што яго ці яе паводзіны быццам бы зганьбілі сям'ю, напрыклад, праз адмову ад шлюбу, які быў арганізаваны старэйшымі, дашлюбную ці пазашлюбную сувязь. Сотні жанчын гінуць кожны год у Пакістане ў імя перакручанага разумення сямейнага гонару. «Мой урад плануе выкарыстаць усе магчымыя спосабы і сродкі, каб выдаліць гэтую пляму, якая ляжыць на нашым грамадстве», — сказаў Наваз Шарыф у сваёй заяве. «Мы патрабавалі жорсткіх законаў і больш рашучага іх выканання супраць гэтага племяннога звычая. Касцёл асуждае любое забойства», — сказаў біскуп Хайдарабада Самсон Шукардзін OFM. Пакістанец побач з целам сваёй жонкі, якую забілі за тое, што яна выйшла замуж супраць волі яе сям'і «У многіх выпадках, нават калі бацькі прымаюць шлюб свайго дзіцяці па каханні, браты ахвяры не спыняюцца, пакуль не заб'юць», — адзначыў выканаўчы сакратар «Caritas Pakistan» ксёндз Жазэф Луі. Камісія па правах чалавека ў Пакістане налічыла, што ў 2014 годзе ахвярамі такіх забойстваў сталі 923 жанчыны і 82 дзяўчыны. |