Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
1050 чалавек спяюць адмысловы гімн у гонар хросту Польшчы
19.02.2016 09:39

Праз два месяцы Польшча будзе святкаваць 1050-годдзе хросту. З гэтай нагоды падрыхтаваны гімн святкавання пад назвай «Дзе хрост, там надзея».

Музыку гімна напісаў Леапольд Твардоўскі, а твор будзе папулярызаваць святочныя мерапрыемствы з нагоды гадавіны.

Праз два месяцы ў Гнезне і Познані адбудуцца святыя Імшы і набажэнствы, а таксама спектаклі, канцэрты і выставы. На стадыёне ў Познані, побач з месцам, дзе адбыўся хрост польскага народа, 1050 чалавек заспяваюць гімн у гонар самай важнай у гісторыі краіны падзеі.

Кампазітар Леапольд Твардоўскі ўспамінае, што першыя ноты гімна ўзніклі ў верасні мінулага года. Запіс гімна працягваўся амаль тыдзень.

Кампазітар кажа, што галоўным пасылам гімна з'яўляецца надзея, карані якой знаходзяцца ў Езусе.

«Хрост з'яўляецца новым жыццём, гэта таксама новая рэчаіснасць Польшчы», — кажа Леапольд Твардоўскі.

Беларуская рэдакцыя Польскага радыё (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.