Украіна: арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўшанаваў памяць герояў Нябеснай сотні |
19.02.2016 10:28 |
«Першае, што я хацеў, — гэта ўшанаваць тых, хто загінуў за ідэал, — адзначыў Нунцый, — у гэтым свеце адна з самых цяжкіх рэчаў — гэта мець ідэал. Часам здаецца, што грошы — гэта адзіны ідэал у гэтым свеце. Але і сёння ёсць людзі, якія мараць пра нешта большае і лепшае для свайго народа. І гэта вельмі важна для ўсяго свету, для Касцёла, і таксама для нас, вернікаў, таму што гэта нас вучыць, што ёсць і іншыя каштоўнасці ў гэтым свеце — духоўныя». Таксама Апостальскі Нунцый запэўніў журналістаў, што неўзабаве сустрэнецца з Папам Францішкам, каб даць справаздачу пра сітуацыю ва Украіне.
Католицький Медіа-Центр, (VP) |