Чарговая нарада капеланаў штаба міжнародных міратворчых сіл НАТА прайшла ў Косава |
20.02.2016 09:28 |
У Штабе міжнародных міратворчых сіл НАТА у Косава (KFOR), у Film City адбылася сустрэча капеланаў усіх кантынентаў і веравызнанняў, якія ўдзельнічаюць у місіі. Як паведаміў ваенны ардынарый, арганізатарам сустрэчы стаў італьянскі святар дон Жуан Каджэнізэ. У сустрэчы ўдзельнічалі капеланы з ЗША, Германіі, Партугаліі, Венгрыі, Італіі, Аўстрыі, Польшчы. Мэтай нарады было абмеркаванне бягучых спраў і вітанне новых капеланаў. Сустрэча распачалася ў зале нарадаў штаба, падчас яе абмяркоўваліся арганізацыйныя пытанні, якія датычацца супрацоўніцтва паміж капеланамі і выкарыстання сакральных аб’ектаў на розных базах. Адной з тэм, якія абмяркоўваліся, была падрыхтоўка да велікодных святаў і планаванне сумесных набажэнстваў падчас Вялікага посту. На сустрэчы кожны з капеланаў паспеў прадставіць сваю сферу дзейнасці, месца, дзе ён праводзіць служэнне, а таксама высновы са свайго знаходжання ў Косаве. Пасля сустрэчы святары ў капліцы прынялі ўдзел у Эўхарыстыі, якую цэлебраваў капелан з Італіі дон Фаусто Амантэя. Сустрэчы ваенных капеланаў у Косава праводзяцца перыядычна. Папярэдняя адбылася ў верасні мінулага года на асноўнай ваеннай базе — Кэмп Бондстыле. (AYU), kai.pl |