Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Брусельскі ўніверсітэт адкрывае магчымасць навучання для бежанцаў
20.02.2016 10:40

Свабодны ўніверсітэт у Бруселі рэалізоўвае новую праграму навучання для бежанцаў. Ураджэнец Сірыі, каардынатар «Праграмы вітання» Мухамед Салман распавёў нямецкаму каталіцкаму агенцтву «KNA», што толькі на працягу першага тыдня прыёму зарэгістравалася 800 добраахвотнікаў сярод бежанцаў.

Большасць бежанцаў ужо скончылі сярэднюю школу. Часта яны маюць таксама вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Тым не менш, як адзначыў Салман, іх кваліфікацыя не будзе прызнана на Захадзе. Сярод 35 тысяч бежанцаў, якія прыбылі ў Бельгію, 23 працэнты — тыя, хто перад уцёкамі са сваіх краін вучыўся ва ўніверсітэтах.

Універсітэт прапануе бежанцам вучобу ў бакалаўрыяце і магістратуры на англійскай і галандскай мовах.

Навучальны год пачнецца ў верасні. Да таго часу бежанцы могуць наведваць бясплатныя заняткі нідэрландскай мовы.

Акрамя таго, летам павінны пачацца інтэнсіўныя моўныя курсы, каб як мага больш бежанцаў маглі пачаць вучобу восенню.

Паводле Kai.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.