Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскупы заклікаюць ірландцаў ставіць перад палітыкамі пытанне абароны жыцця
22.02.2016 14:15

Трэба рашуча ціснуць на кандыдатаў у дэпутаты парламента, каб яны дакладна выказалі сваё стаўленне да забароны абортаў перад нацыянальнымі выбарамі 26 лютага, гаворыцца ў заяве каталіцкіх іерархаў Ірландыі.

«Няхай палітыкі маюць смеласць выказаць сваю пазіцыю па гэтым пытанні. Нельга называць сябе католікам і ігнараваць неад'емную частку вучэння Касцёла», — сказаў арцыбіскуп Дублінскі Дзіармуід Марцін у эфіры радыё «RTE».

У 1983 годзе Ірландыя канстытуцыйна забараніла аборты і зацвердзіла роўнасць права на жыццё маці і дзіцяці. У 2013 годзе былі дазволены аборты ў выпадку, калі цяжарнасць пагражае жыццю маці, у тым ліку калі цяжарная можа ўчыніць суіцыд.

Некаторыя ірландскія партыі і палітыкі зараз кажуць, што будуць выступаць за далейшае аслабленне абароны ненароджанага жыцця ў заканадаўстве краіны, у тым ліку за поўную адмену канстытуцыйнай папраўкі 1983 года.

Аляксандр Гелагаеў паводле Сatholicherald.co.uk

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.