Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысціянскім бежанцам у Германіі пагражаюць мігранты-мусульмане
23.02.2016 10:48

Пераслед хрысціян працягваецца нават у еўрапейскіх лагерах для бежанцаў, адзначыў арцыбіскуп Кёльна кардынал Райнер Вёлькі.

Хрысціянам, якія бягуць з Блізкага Усходу з-за ісламісцкага тэрору, і ў Еўропе пагражаюць перш за ўсё мігранты-мусульмане, сказаў іерарх, які ў 2013 годзе даў інтэрв'ю Catholic.by.

З кардыналам пагадзіўся пратэстанцкі пастар Готфрыд Мартэнс, які адзначыў, што запалохванне і рабаванне хрысціян, якія ратуюцца з краін Блізкага Усходу, нават расце.

Хрысціян прымушаюць глядзець відэа забойстваў, якія здзяйсняюцца ісламістамі, хрысціянам забараняюць карыстацца кухнямі з-за «нячыстасці», гэта значыць па той прычыне, што хрысціяне не павінны выконваць патрабавані Карана да гатавання ежы. Ісламісты ў лагерах бежанцаў збіваюць хрысціян і патрабуюць не насіць крыжы.

Як лічыць пастар, варта зрабіць асобныя лагеры для бежанцаў-хрысціян і бежанцаў-мусульман.

«Намагаючыся быць талерантнымі, што па сутнасці правільна, мы не можам дазволіць, каб да хрысціян ставіліся як да нейкіх жывёлаў, на якіх можна рабіць эксперыменты», — сказаў пастар Готфрыд Мартэнс.

Аляксандр Гелагаеў паводле Catholicherald.co.uk

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.