Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскупы Калумбіі выступаюць супраць абортаў як прафілактыкі вірусу Зіка
24.02.2016 09:28

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Калумбіі скрытыкавала прапановы зрабіць аборты жанчынам, інфіцыраваным вірусам Зіка, які распаўсюджваюць трапічныя камары.

Ёсць падазрэнне, што ў выпадку заражэння вірусам цяжарнай жанчыны ў дзіцяці можа развіцца мікрацэфалія ці занадта малая маса мозгу. У сувязі з гэтым ААН аказвае ціск на краіны Лацінскай Амерыкі, каб змагацца з эпідэміяй пры дапамозе абортаў.

Намеснік сакратара калумбійскага епіскапату кс. Пэдра Меркада адзначыў, што сітуацыю, якая склалася ў шэрагу краін Паўднёвай Амерыкі, асабліва ў Бразіліі, выкарысталі некаторыя праабортныя групы.

«Трэба больш клапаціцца аб прафілактыцы захворванняў, — сказаў кс. Пэдра Меркада. – Патрэбна забіваць камароў, якія нясуць яго, а не нявінных дзяцей».

Таксама Міністэрства аховы здароўя Калумбіі выступіла супраць рэкамендацыі здзяйснення абортаў як «прэвентыўнай меры» супраць вірусу Зіка. Яно паведаміла, што ўрад не прымае аборт пад увагу пры лячэнні гэтага захворвання.

Міністрэства аховы здароўя Калумбіі адзначыла, што ў большасці выпадкаў заражэнне цяжарных жанчын вірусам не выклікае прыроджаных дэфектаў у дзяцей.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.