Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
29 лютага пачынаецца акрэдытацыя журналістаў на СДМ 2016
24.02.2016 12:58

29 лютага пачынаецца працэс акрэдытацыі журналістаў на Сусветныя дні моладзі і візіт Святога Айца Францішка ў Польшчу.

Акрэдытацыя журналістаў на Сусветныя дні моладзі і візіт Святога Айца ў Польшчу будзе праходзіць у Каталіцкім інфармацыйным агенцтве з 29 лютага па 24 чэрвеня.

Для гэтай мэты адкрыецца адмысловы сайт, які будзе супрацоўнічаць з афіцыйным сайтам Сусветных дзён моладзі. Акрэдытацыя будзе прымацца толькі ў электронным выглядзе.

На яе падставе журналісты змогуць карыстацца  прэс-цэнтрамі, усімі наяўнымі матэрыяламі, неабходнымі для журналісцкай працы. Такім чынам, каб уваходзіць у вызначаныя пункты абслугоўвання для прэсы, журналістам патрэбна будзе мець пропускі, атрыманыя падчас акрэдытацыі.

29 лютага ў Кракаве таксама будзе падпісана пагадненне паміж польскім тэлебачаннем і Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Польшчы і архідыяцэзіяй Кракава. Яно будзе датычыць асвятлення каналам TVP візіту Святога Айца і СДМ у Кракаве на польскім тэлебачанні. Канал TVP будзе афіцыйным каналам, які будзе трансліраваць гэтыя падзеі.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.