Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Брытанскі «Аўтобус міласэрнасці» запрашае католікаў да споведзі
25.02.2016 10:36

Дыяцэзія Сэлфард у Англіі выкарыстоўвае двухпавярховы аўтобус, каб заклікаць католікаў, якія перасталі наведваць святую Імшу, аднавіць еднасць з Касцёлам.

Кожную суботу аўтобус спыняецца на адной з цэнтральных вуліц Манчэстэра ці суседніх гарадоў, і валанцёры запрашаюць людзей унутр, прапануючы ў падарунак медальёны, асвечаныя Папам Францішкам.

У аўтобусе можна паразмаўляць з адным з трох святароў, паспавядацца і атрымаць благаслаўленне. На развітанне госці атрымліваюць расклад Імшаў у касцёлах свайго раёна.

Ксёндз Фрэнкі Малгру, які дапамагаў распрацаваць гэты прымеркаваны да Года Міласэрнасці праект, распавядае, што цікавасць з  боку гараджан «перавысіла чаканні». За першыя два тыдні працы вандруючы аўтобус наведала больш за 400 чалавек.


Папа Францішак благаславіў ідэю «Аўтобуса міласэрнасці»

«Мы сустракаемся з людзьмі там, дзе яны ёсць. Мы кажам: "Калі вам цяжка, падыходзьце, і мы здымем гэты цяжар. Калі зараз вы праходзіце праз складанасці — сямейную сварку, фінансавыя праблемы, разрыў з каханым ці каханай — заходзьце і прыміце Божую міласэрнасць"», — адзначае святар.

Спачатку планавалася, што аўтобус будзе вандраваць па дыяцэзіі кожную суботу Вялікага посту, аднак ідэя аказалася настолькі паспяховай, што цяпер вырашана працягнуць праект да канца Года Міласэрнасці, г.зн. да канца лістапада.

Сatholicnews.com (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.