Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Нігерыі армія вызваліла 195 чалавек, узятых у палон ісламістамі |
26.02.2016 11:00 |
Нігерыйская армія паведаміла, што вызваліла 195 чалавек, якіх утрымлівала ісламісцкая тэрарыстычная група «Боко Харам». Па словах прадстаўніка нігерыйскай арміі, вязняў трымалі ў штаце Борна, базе тэрарыстаў. Падчас ваеннай аперацыі ў васьмі вёсках загінула «некалькі тэрарыстаў». Ваенная аперацыя супраць «Боко Харам», заснаванай у 2002 годзе, праходзіць ужо некалькі месяцаў. Насельніцтва, якое пражывае вакол лясоў Самбіса, аднаго з самых вядомых тэрарыстычных цэнтраў, мяркуе, што там можа быць больш за тысячу тэрарыстаў.
Да гэтага часу невядома, дзе могуць знаходзіцца дзяўчаты, выкрадзеныя ісламістамі ў красавіку 2014 года. Некаторым з іх удалося збегчы, але па-ранейшаму ў руках тэрарыстаў знаходзіцца 219 дзяўчат. Паводле ekai.pl (MV) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.